Міністэрства   Адукацыі  Рэспублікі  Беларусь
Аддзел  па  адукацыі   Чэрыкаўскага   раённага  выканаўчага  камітэта

Дзяржаўная  ўстанова   адукацыі  "Дзіцячы сад  № 5 г. Чэрыкава"

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

адмін сайта

 

© copyright

 


     Мова – душа чалавека…

    Мая родная мова серабрыстай, чыстай крынічкай выліваецца з маёй душы. Родная мова дапамагае глыбока разумець і любіць сваю Айчыну. Яе словы, як зярняткі для мукі, як зоркі для неба, як нектар для кветак. Слова беларускае – жывое, гаваркое, музычнае, напеўнае, непаўторнае. Вучоныя даказваюць, што беларуская мова найбліжэй стаіць да старажытнай славянскай гаворкі. Значыць, яна да таго ж і духоўны помнік даўніны. Мы ўсе павінны берагчы гэты спадчынны скарб нашых продкаў!

Беларуская мова пачала складвацца ў XIII стагоддзі. Яна ўвабрала ў сабе дыялекты старажытнарускай мовы. Была дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім. Але да дзевятнаццатага стагоддзя не была ўнармаванай. Вялікі ўклад у яе станаўленне ўнеслі пачынальнікі беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч, Янка Лучына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. А ў XX стагоддзі наша мова атрымала сапраўдны росквіт. Ён звязаны перш за ўсё з творчасцю Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Максіма Гарэцкага. Ужо ў 1906-1915 гадах выдавалася першая беларуская штотыднёвая газета “Наша Ніва”. У 1918 годзе ўбачыла свет “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча. Чытанкі для беларускіх дзетак склалі Цётка, Якуб Колас.

Цяпер у нашай суверэннай, незалежнай краіне беларуская мова, нараўне з рускай, аб’яўлена дзяржаўнай. Ёсць акадэмічны Інстытут мовазнаўства. Настаўнікаў беларускай мовы рыхтуюць некалькі універсітэтаў Беларусі. Выдадзены пяцітомны тлумачальны слоўнік беларускай мовы, слоўнік мовы Янкі Купалы, сотні кніг па мовазнаўству. Далёка за межамі Беларусі вядомы творы нашых народных пісьменнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Міхася Лынькова, Максіма Танка, Кандрата Крапівы, Івана Мележа, Васіля Быкава, Івана Шамякіна, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Петруся Броўкі, Андрэя Макаёнка, Івана Чыгрынава, Івана Навуменка, Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча.

     Тым не менш, беларуская мова патрабуе падтрымкі і з боку дзяржавы, і ад кожнага жыхара Беларусі. Яе трэба запусціць у душу, ёй трэба дасканала валодаць, і тады жывая, напеўная мова раскажа ўсяму свету і пра нашу Беларусь. Данясе людзям іншых краін самабытнасць нашай гаворкі, фальклору, культуры, народнай мудрасці.

Прыслухаемся да поклічных слоў пачынальніка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча, якія прагучалі ў канцы IX стагоддзя, у прадмове да яго зборніка вершаў “Дудка беларуская”: “Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй!.. Я шмат дзе быў, шмат чаго відзеў і чытаў: і пераканаўся, што мова нашая ёсць такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая… Наша мова для нас святая, бо яна нам ад бога даная, як і другім добрым людцам… Трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю… Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!..”

 


                   

 

тэлефон, электронная пошта, рэгістрацыйнае пасведчанне

 

Школа готовит нас к жизни в мире, которого не существует.(Альбер Камю)